Private company
Беларускі дзіцячы тэатр
Беларускі дзіцячы тэатр is a theatre company.1
Беларускі дзіцячы тэатр — тэатр, які дзейнічаў у Вільні ў 1916—1918 гадах. Створаны з дзяцей беларускіх школ-прытулкаў Вільні, што знаходзіліся пад апекай Беларускага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны. Арганізатар і кіраўнік С. Корф, аўтар большасці п’ес і інсцэніровак, пастаўленых у тэатры. У складзе калектыву — дзіцячы хор, танцавальныя групы, дэкламатары. Тэатр меў выхаваўчыя мэты, яго рэпертуар складаўся з улікам асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі. Спектаклі былі сінтэтычнымі, асноўваліся на традыцыях фальклорнага тэатра. У праграме выступленняў паказы жывой батлейкі, містэрыі, інсцэніроўкі беларускіх казак, народныя песні і танцы ў суправаджэнні музыкантаў, дэкламацыя вершаў. Паказы праходзілі ў Беларускім клубе, Пажарным клубе і пад адкрытым небам.2 From the be Wikipedia, CC BY-SA 4.0
Last updated Oct 21, 2026.
Overview
- Industrycreative industries1
Sources
The numbers on this page point here. Each one links to the record it came from.
- 1
- 2