Private company
Лиозненский лесхоз
Лиозненский лесхоз is a Belarusian forestry enterprise, founded in 1984.1
Лёзненскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова на тэрыторыі Лёзненскага раёна, заснаваная ў 1984 годзе. Мяжуе з Аршанскім і Віцебскім лясгасамі, на ўсходзе лясгаса праходзіць дзяржаўная граніца з Расіяй. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў г.п. Лёзна. У структуры прадпрыемства 7 лясніцтваў, дрэваапрацоўчы цэх, лесагадавальнік плошчай 22 га са штогадовай гадоўляй 2 млн шт. сеянцаў (хвоя, елка, дуб, ясень, клён і інш.), лесапаляўнічая гаспадарка, паляўнічая база на 8 койка-месцаў, домік паляўнічага на 5 месцаў. Агульная плошча складае 68 950 га, у т.л. пакрытая лесам 61 568 га, сярэдні ўзрост насаджэнняў 51 год. Вырабляе (2010): дзелавую драўніну, балансы бярозавыя, яловыя, хваёвыя і асінавыя, тэхналагічную сыравіну мяккалісцевых парод і інш. лесаматэрыялы, піламатэрыялы апрацаваныя (дошка, брус, брусок, пілаваныя нарыхтоўкі) і неапрацаваныя (піловачнік, балансы, фанерны краж і інш.); прадукцыя пабочнага лесакарыстання — бярозавік, мёд, ягады, венікі. На тэрыторыі лясгаса знаходзіцца Бабінавіцкі ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння, батанічны заказнік мясцовага значэння Бор. Экспартуе прадукцыю ў Літву, Латвію, Расію, Польшчу.2 From the be Wikipedia, CC BY-SA 4.0
Last updated Oct 21, 2026.
Overview
- Websitelioznoles.by
Timeline
- 1984Founded Founded1
Links
- Websitelioznoles.by1
- WikidataQ106670166
Sources
The numbers on this page point here. Each one links to the record it came from.
- 1WikidataЛиозненский лесхоз on Wikidata
- 2