Private company
Высокаўская папяровая фабрыка
Высокаўская папяровая фабрыка — прадпрыемства, якое дзейнічала ў Беларусі ў 1828—1885 гадах у в. Высокае Аршанскага павета (цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці). Вырабляла пісчую і абгортачную паперу. Сыравіну (рыззё, марганец, клей, купарвасны алей, галын) атрымлівала з Масквы, Калугі, Віцебска і Магілёва. Працавала каля 270 рабочых (1847). Выпускала да 10 тыс. пудоў пісчай і да 8 тыс. пудоў абгортачнай паперы (1870).2 From the be Wikipedia, CC BY-SA 4.0
Last updated Oct 21, 2026.
Sources
The numbers on this page point here. Each one links to the record it came from.
- 1
- 2